Калегія Міністэрства культуры

2020-12-24

21 снежня 2020 года ў Мірскім замку адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, кіраўнікі рэспубліканскіх і абласных музеяў, упраўленняў культуры, галоўных упраўленняў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.

У рамках пасяджэння былі разгледжаны пытанні стану і перспектыў развіцця дзяржаўных музеяў, грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі як аднаго з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці ваенна-гістарычных музеяў, міжнароднае супрацоўніцтва музеяў Беларусі і іх узаемадзеянне з установамі адукацыі.

http://www.polymia.by/2020/12/kollegiya-ministerstva-kultury-sostoyalas-v-korelichskom-rajone/

https://ont.by/news/vyezdnaya-kollegiya-ministerstva-kultury-proshla-v-mirskom-zamke