Электрамабільны Марафон

2019-06-04

Удзельнікі Электрамабільнага Марафона, старт якога быў дадзены 27 мая ў г. Монтэ-Карла (княства Манака), 2 чэрвеня наведалі Мір, спыніўшыся на стаянцы каля Мірскага замка. Канчатковай кропкай Электрамабільнага Марафона стане г. Санкт-Пецярбург, куды ўдзельнікі спаборніцтваў прыбудуць 6 чэрвеня, пераадолеўшы шлях у 4300 км па тэрыторыях такіх дзяржаў, як Манака, Францыя, Італія, Сан Марына, Харватыя, Венгрыя, Славакія, Польшча, Беларусь, Расія. Задэклараваная місія Электрамабільнага Марафону – звярнуць увагу еўрапейскай і сусветнай грамадскасці на праблемы абароны навакольнага асяроддзя, папулярызаваць транспартныя сродкі з нулявымі выкідамі ў атмасферу, а таксама спрыяць развіццю інфраструктуры па абслугоўванню электрамабіляў у Еўропе.

https://www.tvr.by/news/sport/v_minske_nagrazhdali_pobediteley_i_prizerov_etapa_brest_minsk_marafona_ralli_mira/