ДЗІЦЯЧЫ БАЛЬ-КАЗКА
2020-01-05
Юныя дамы і кавалеры 3, 4 і 5 студзеня змаглі пабываць на традыцыйных балях у Мірскім замку. На гэты раз дзяцей сустракалі героі казкі «Шчаўкунок». Маленькія ўдзельнікі балю дапамаглі зняць чары з Прынца і перамагчы Мышынага караля. Акрамя гэтага падчас балю юныя дамы і кавалеры змаглі атрымаць урокі прыдворнага этыкету, паказаць сваё майстэрства ў старадаўніх танцах, удосталь нацешыцца гульнямі і загадаць самыя патаемныя жаданні.
Напрыканцы балю кожнае дзіця атрымала падарунак ад Шчаўкунка.