Дэлегацыя Маскоўскага дзяржаўнага аб’яднанага музея-запаведніка ў Мірскім замку

2019-08-25

23 жніўня 2019 г. Мірскі замак наведала дэлегацыя Маскоўскага дзяржаўнага аб’яднанага мастацкага гісторыка-архітэктурнага і прыродна-ландшафтнага музея-запаведніка на чале з намеснікам дырэктара Наталляй Міхайлаўнай Галаванавай. Мэта візіту – абмеркаванне такіх пытанняў, як развіццё гісторыка-культурных і прыродных тэрыторый музея, вывучэнне праграм, экскурсій, мерапрыемстваў рознага фармату, вясельных мерапрыемстваў, узаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж музеем «Замкавы комплекс «Мір» і Маскоўскім дзяржаўным аб’яднаным музеем-запаведнікам. У гэты дзень калегі з Масквы змаглі таксама пабываць на экскурсіі з элементамі анімацыі «Мірскі замак. Гісторыя. Культура», стаць удзельнікамі квэста «Белы слон», а таксама азнаёміцца з музейнай экспазіцыяй і інфраструктурай замкавага комплексу.