Дар музею

2018-06-13

12.06.2018 года Мартынаў Сяргей Мікалаевіч, беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь у 2003-2012 гг., у Партрэтнай зале Мірскага замка ўрачыста перадаў у дар музею арыгінальны прадмет - падсвечнік XIX ст. Дадзены экспанат зойме сваё годнае месца ў экспазіцыі «Бібліятэка князя Міхаіла Святаполк-Мірскага». Адміністрацыя музея шчыра дзякуе Мартынаву С.Н. за папаўненне музейнага фонда і асабісты ўнёсак у развіццё музея.