Акцыя «Таццянін дзень» у Мірскім замку

2022-01-25

Музей «Замкавы комплекс «Мір» віншуе ўсіх Таццян з надыходзячым святам! Улічваючы той факт, што Святая пакутніца Таццяна лічыцца заступніцай студэнцтва, то музей падрыхтаваў прыемны падарунак і для гэтай катэгорыі наведвальнікаў.

Усе ўладальніцы імя «Таццяна», а таксама студэнты вочнай формы навучання, якія атрымліваюць вышэйшую адукацыю, 25 студзеня 2022 г. змаглі бясплатна наведаць музейныя экспазіцыі.