brad-crumbs

КВЭСТ «БЕЛЫ СЛОН»

Квэст «Белы слон» – чарговы эксклюзіўны прадукт Мірскага замка, які, напэўна, прыйдзецца даспадобы аматарам таямніц і загадак. Амаль 100 гадоў Мірскі замак захоўвае гісторыю пра Белага слана. І вось прыйшоў час прыадкрыць заслону таямніцы і даведацца неверагодную гісторыю, якая доўгі час была забытая. Захавальнік Мірскага замка падрыхтаваў для ўдзельнікаў квэста няпростыя выпрабаванні на логіку і кемлівасць і, вядома ж, на веданне гісторыі. Толькі прайшоўшы гэты нялёгкі шлях, можна даведацца, пра які Белы слон ідзе гаворка.

Перад пачаткам гульні наведвальнікі, якія набылі квіток на ўдзел у квэсце, могуць самастойна азнаёміцца ​​з пастаяннай экспазіцыяй музея, а таксама дадаткова замовіць экскурсійную праграму ці паслугу аўдыягіда.

Набыць квіткі на мерапрыемства можна ў касе музея, а ў дзень правядзення квэста да 15.00.

Гэтак жа Вы можаце замовіць квэст для сваёй кампаніі (15-20 чалавек), па папярэднім запісе не пазней, чым за 2 тыдні да гульні.

Квэст разлічаны на адначасовы ўдзел ад 15 да 50 чалавек і прадугледжвае ўдзел асобных каманд з колькасцю гульцоў у кожнай ад 1 да 5.

Пры набыцці квітка праз сайт вы атрымліваеце нумар замовы. Просьба прад’явіць нумар заказу адміністратару.

Пры набыцці квітка на квэст, адкрываецца форма заказу ўваходнага квітка ў музей. Просьба націснуць Мерапрыемствы на гэтай жа старонцы справа і выбраць патрэбную вам дату.

Дата Время Осталось билетов
19-10-2024 15:30:00 50
23-11-2024 15:30:00 50
21-12-2024 15:30:00 50
Купiць бiлет

Музей

тэматычныя экскурсіі, тэатралізаваныя прадстаўленні, музейныя заняткі

Купiць бiлет

Гасцiнiца «Мiрскі замак»

16 нумароў, якія спалучаюць у сабе непаўторную раскошу інтэр’ераў і сучасны камфорт

Забранiраваць
Блiжэйшая падзея
20
кра

Лекцыя аб прадметах з запаснікаў музея

Запрашаем усіх жадаючых кожную сераду і суботу красавіка на лекцыю-візуалізацыю «Прадметы з запаснікаў музея».