brad-crumbs

«Мастацкія вырабы магнацкіх мануфактур XVII – першай паловы XIX ст. у музейных калекцыях: аспекты даследавання матэрыяльнай культуры Беларусі»

2017-11-23
10:00

                                                                                                            

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ

 

Паважаныя калегі!

Музей «Замкавы комплекс «Мір»

запрашае прыняць удзел у рабоце

навукова-практычнай канферэнцыі

 

«Мастацкія вырабы магнацкіх мануфактур

XVII – першай паловы XIX ст. у музейных калекцыях: аспекты даследавання матэрыяльнай культуры Беларусі»

Мірскі замак

23–24 лістапада 2017 г.

(г.п. Мір, Карэліцкі р-н, Гродзенская вобл., Беларусь)

 

Тэмы для абмеркавання:

  • мастацкія вырабы вытворчасці магнацкіх (прыватных) мануфактур Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі і Заходняй  Еўропы;
  • атрыбуцыя прадметаў мануфактурнай вытворчасці;
  • метады даследаванняў і прыёмы экспанавання;
  • рэстаўрацыя мастацкіх вырабаў;
  • вырабы гарадскіх рамесных цахоў у магнацкіх уладаннях.

 

Рабочыя мовы канферэнцыі - беларуская, украінская, руская, польская.

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі і тэксты дакладаў у электронным варыянце прымаюцца да 1 чэрвеня 2017 г. на адрас lin@mirzamak.by  або linzamok@gmail.com.

Аргкамітэт канферэнцыі пакідае за сабой права адбору тэкстаў. Тэкст павінен утрымліваць поўнае імя і прозвішча аўтара, яго навуковую ступень і званні, дакладную назву дакладу без скарачэнняў. Кароткую анатацыю (summary) да 1000 знакаў з прабеламі размяшчаць на англійскай мове ў канцы тэксту. Спасылкі пастаронкавыя, нумарацыя спасылак на кожнай старонцы. Першая спасылка на публікацыю цалкам (аўтар, назва, месца і год выдання, старонкі), у наступнай спасылцы месца і год выдання не паказваюцца. Аб’ём тэксту - да 20000 знакаў з прабеламі, фармат Word, шрыфт Times New Roman, кегль 14, міжрадковы інтэрвал 1 пт.

Рэгламент выступлення з дакладам - 20 хвілін. Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваныя.

Аргкамітэт забяспечвае пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў канферэнцыі.

Інфармацыя на сайце музея - www.mirzamak.by і https://www.facebook.com/zamakmir.

Заяўкі на ўдзел: скачаць

 

Кантакт:

Ігар Мікалаевіч Ложачнік, вучоны сакратар,

тэл. + 375159628291, + 375293301497

E-mail: lin@mirzamak.by, Linzamok@gmail.com

 

Музей

тэматычныя экскурсіі, тэатралізаваныя прадстаўленні, музейныя заняткі

Купiць бiлет

Гасцiнiца «Мiрскі замак»

16 нумароў, якія спалучаюць у сабе непаўторную раскошу інтэр’ераў і сучасны камфорт

Забранiраваць
Блiжэйшая падзея
15
лiп

"Замкі Беларусі"

Міжнародны валанцёрскі археалагічны лагер "Замкі Беларусі" ў гістарычным месцы.