brad-crumbs

Выстава «ФЕАДАЛЬНАЯ РЭЗІДЭНЦЫЯ XVI–XVIII СТАГОДДЗЯЎ У СВЯТЛЕ АРХЕАЛАГІЧНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ»

2018-05-24
10:00

24 мая ў Замкавым комплексе «Мір» адбудзецца адкрыццё выставы «Феадальная рэзідэнцыя XVI–XVIII стст. у кантэксце археалагічных даследаванняў».

На выставе будуць прадстаўлены унікальныя артэфакты, выяўленыя ў розныя гады ў час археалагічных даследаванняў у Міры, Навагрудку, Глуску, Мінску, Нясвіжы, Гродне. Скураныя, металічныя, гліняныя, шкляныя вырабы мясцовайі імпартнай вытворчасці, будаўнічы матэрыял, якія дэманструюць высокі ўзровень развіцця дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дадуць прадстаўленне аб матэрыяльнай і духоўнай культуры ўладальнікаў рэзідэнцый.

Выстава будзе доўжыцца да 24 чэрвеня. Уваход вольны.

Музей

тэматычныя экскурсіі, тэатралізаваныя прадстаўленні, музейныя заняткі

Купiць бiлет

Гасцiнiца «Мiрскі замак»

16 нумароў, якія спалучаюць у сабе непаўторную раскошу інтэр’ераў і сучасны камфорт

Забранiраваць