brad-crumbs

"Прошукі Купідона" ў Мірскім замку

2018-02-14
10:00

Музей «Замкавы комплекс «Мір» падрыхтаваў незвычайны падарунак для сваіх наведвальнікаў да Дня святога Валянціна - тэматычную экскурсію з элементамі квэста «Прошукі Купідона». Акрамя таго, з 14 па 16 лютага закаханыя пары могуць прайсці ў музей па адным квітку. 
Супрацоўнікі музея прапануюць закаханым парам акунуцца ў атмасферу былых стагоддзяў і паспрабаваць разблытаць інтрыгі, прыгатаваныя «Купідонам». Экскурсія разлічана на дваіх удзельнікаў і праходзіць па экспазіцыі Паўночнага корпуса. Падчас незвычайнага падарожжа па замку, экскурсанты даведаюцца пра рамантычныя гісторыі і лёсы ўладальнікаў замка, пазнаёмяцца з «амурнымі» сюжэтамі ў мастацтве, «застылымі» на посудзе, шпалерах, бронзе і іншых музейных экспанатах. Таксама па ходу экскурсіі пары павінны будуць выканаць заданні, праявіўшы кемлівасць і эрудыцыю. На памяць аб удзеле ў рамантычнай экскурсіі, закаханыя атрымаюць невялічкія сувеніры, у якіх закладзены асаблівы сэнс. 
Супрацоўнікі музея спадзяюцца, што гэтая незвычайная экскурсія дапаможа наведвальнікам зразумець, што Мірскі замак меў немалаважную ролю не толькі ў сістэме абароны, але і быў сведкам рамантычных гісторый і неверагодных лёсаў цэлых пакаленняў яго ўладальнікаў.

Музей

тэматычныя экскурсіі, тэатралізаваныя прадстаўленні, музейныя заняткі

Купiць бiлет

Гасцiнiца «Мiрскі замак»

16 нумароў, якія спалучаюць у сабе непаўторную раскошу інтэр’ераў і сучасны камфорт

Забранiраваць