brad-crumbs

Запрашаем на майстар-клас

2018-11-21
14:00

У рамках правядзення праекта VECTOR і мастацкай выстаўкі «VECTOR. Праз стагоддзі да сучаснасці», прысвечаных разуменню ўплыву гісторыі на сучаснае мастацтва, адбудецца займальны майстар-клас:

21 лістапада а 14 гадзіне ва ўстанове адукацыі «Мірскі дзяржаўны мастацкі прафесійна-тэхнічны каледж» адбудзецца майстар-клас па маляванні «Абрысы старажытных сцен» у тэхніцы «сухі пэндзаль», які правядзе ўдзельнік праекта «VECTOR», выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, магістр мастацтвазнаўства – Марыя Дарожка.

Жадаючыя змогуць пазнаёміцца ​​з арыгінальнай тэхнікай працы фарбай і паспрабуюць стварыць свой твор з выявай Мірскага замка.

На майстар-клас запрашаюцца асобы ва ўзросце ад 10 гадоў.

Працягласць занятка: 1 г. 30 мін.

Прыходзьце, будзе цікава!

Музей

тэматычныя экскурсіі, тэатралізаваныя прадстаўленні, музейныя заняткі

Купiць бiлет

Гасцiнiца «Мiрскі замак»

16 нумароў, якія спалучаюць у сабе непаўторную раскошу інтэр’ераў і сучасны камфорт

Забранiраваць
Блiжэйшая падзея
21
лiс

Запрашаем на майстар-клас

У рамках правядзення праекта VECTOR і мастацкай выстаўкі «VECTOR. Праз стагоддзі да сучаснасці», прысвечаных разуменню ўплыву гісторыі на сучаснае мастацтва, адбудуцца займальныя майстар-клас.