brad-crumbs

Восеньскі баль у Мірскім замку

2017-10-21
19:00

21 кастрычніка ў Мірскім замку адбудзецца восеньскі баль «Імяніны Дамініка» ў стылі ампір. Машына часу перанясе гасцей у пачатак XIX ст. – перыяд, калі ўладальнікам замка быў князь Дамінік Радзівіл. Менавіта ў гонар яго імянін усе госці і збяруцца ў шыкоўнай Партрэтнай зале. Суправаджаць князя на баль будзе яго жонка – княгіня Тэафілія.

Балі ў Мірскім замку сталі выдатнай традыцыяй. У гэты раз арганізатары падрыхтавалі для ўдзельнікаў мноства навінак і сюрпрызаў. Гасцей чакаюць танцавальныя майстар-класы ад прафесіяналаў, старадаўнія рамансы, фанты і іншыя займальныя гульні XIX стагоддзя. Не абыдзецца без містыкі і інтрыг. Таксама падчас балю можна будзе прадэманстраваць сваё акцёрскае майстэрства і навучыцца таемнай мове кветак. У заключнай частцы гасцям будзе прапанаваны пачастунак ад гаспадароў вечара і захапляльнае падарожжа па залях Мірскага замка.

Дрэс-код: для дам – ​​сукенка ў стылі ампір і абутак без абцаса, для кавалераў – строгі касцюм.

Квіткі на мерапрыемства – у касе музея і на сайце kvitki.by.

Кошт квітка – 35 бел. руб.

Музей

тэматычныя экскурсіі, тэатралізаваныя прадстаўленні, музейныя заняткі

Купiць бiлет

Гасцiнiца «Мiрскі замак»

16 нумароў, якія спалучаюць у сабе непаўторную раскошу інтэр’ераў і сучасны камфорт

Забранiраваць
Блiжэйшая падзея
21
кас

Восеньскі баль у Мірскім замку

21 кастрычніка ў Мірскім замку адбудзецца восеньскі баль «Імяніны Дамініка» ў стылі ампір.