brad-crumbs

Ноч сусветных хітоў

2019-07-27
21:30

27 ліпеня ў 21.30 ва ўнутраным дворыку Мірскага замка адбудзецца гала-канцэрт «Ноч сусветных хітоў» у рамках праекта Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра «Летнія музычныя вечары ў Мірскім замку».

У гэты вечар прадастаўляецца ўнікальная магчымасць атрымаць асалоду ад чароўных гукаў музыкі, якую даўно ведаюць і любяць ва ўсім свеце, ад разнастайнасці галасоў артыстаў і віртуознага выканання аркестра. Менавіта тут прагучаць вядомыя арыі і дуэты сусветна вядомых аперэт, мюзіклаў, кінафільмаў і эстрадных хітоў. Яркія канцэртныя нумары і незвычайнае змешванне жанраў гарантаваныя!

Мы запрашаем усіх аматараў выдатнай музыкі і знатакоў добрага адпачынку атрымаць асалоду ад музычнага чараўніцтва летняй ночы.

Музычны кіраўнік і дырыжор – лаўрэат міжнароднага конкурсу Юрый Галяс, рэжысёр – Ганна Маторная.

Кошт квітка – 20 BYN.

Квіткі можна набыць у касах музея «Замкавы комплекс «Мір» і Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, а таксама ў касах і на сайтах білетных аператараў kvitki.by, kupalauski.by (афіша горада), ticketpro.by, kassy.by, bycard. by.

Музей

тэматычныя экскурсіі, тэатралізаваныя прадстаўленні, музейныя заняткі

Купiць бiлет

Гасцiнiца «Мiрскі замак»

16 нумароў, якія спалучаюць у сабе непаўторную раскошу інтэр’ераў і сучасны камфорт

Забранiраваць
Блiжэйшая падзея
27
лiп

КВЭСТ «ТАЯМНІЦА ДВУХ КУФРАЎ»

Музей «Замкавы комплекс «Мір» запрашае ўсіх жадаючых разгадаць «таямніцу двух куфраў» на аднайменным квэсце.