brad-crumbs

КАЛЯДНЫ БАЛЬ-МАСКАРАД

2019-01-12
19:00

З чым у Вас асацыіруецца баль-маскарад? З таямніцай? Рамантыкай? Загадкавасцю? Даўніной? Ашаламляльнай стракатасцю фарбаў і касцюмаў?.. А ці ведаеце вы, што яго папулярнасць не згасае вось ужо некалькі стагоддзяў запар?!

12 студзеня 2019 г. Мірскі замак прадастаўляе ўнікальную магчымасць – наведаць Калядны баль-маскарад для дарослых.

Таямнічыя маскі і сілуэты, вытанчаныя ўборы і жывая музыка – усё гэта не толькі створыць сваю, асаблівую атмасферу, але і дазволіць пабываць на незвычайнай імпрэзе! Баль у Мірскім замку стане свайго роду пунктам перакрыжавання паралеляў часу, у якім мінулае ажывае.

Гасцей чакаюць танцавальныя майстар-класы, шмат прыемных сюрпрызаў і фуршэт.

Просім звярнуць асаблівую ўвагу на дрэс-код: для кавалераў – строгі касцюм, для дам – сукенка (пажадана ў стылі XVIII стагоддзя) і абутак без абцаса, а таксама памятайце пра галоўны атрыбут свята – маскі!

Пачатак балю а 19 гадзіне.Кошт квітка да 31.12.2018 - 80 BYN, з 01.01.2019 - 100 BYN. Квіткі ў касах музея і на kvitki.by.

 

Музей

тэматычныя экскурсіі, тэатралізаваныя прадстаўленні, музейныя заняткі

Купiць бiлет

Гасцiнiца «Мiрскі замак»

16 нумароў, якія спалучаюць у сабе непаўторную раскошу інтэр’ераў і сучасны камфорт

Забранiраваць
Блiжэйшая падзея
22
сне

КВЭСТ «БЕЛЫ СЛОН»

Квэст «Белы слон» – чарговы эксклюзіўны прадукт Мірскага замка.