brad-crumbs

Летнія музычныя вечары ў Мірскім замку

2021-06-26
21:00

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр

прадстаўляе

ЛЕТНІЯ МУЗЫЧНЫЯ ВЕЧАРЫ Ў МІРСКІМ ЗАМКУ

26 чэрвеня, пачатак а 21 гадзіне

Алан Сымон

«Трыстан і Ізольда» (12+)

фолк-рок-мюзікл

Атмасфера знакамітага архітэктурнага збудавання Беларусі – Замкавага комплексу «Мір» у спалучэнні з музычным напаўненнем – вось што робіць праект «Летнія музычныя вечары ў Мірскім замку», які  пройдзе ў чацвёрты раз, незабыўным.

26 чэрвеня мы запрашаем вас пагрузіцца ў аўтэнтычную атмасферу сярэднявечнай Еўропы – Музычны тэатр ва ўнутраным дворыку Мірскага замка пакажа фолк-рок-мюзікл вядомага французскага кампазітара, пісьменніка, артыста і вандроўцы Алана Сымона «Трыстан і Ізольда».

Гісторыя пра Трыстана і Ізольду ўзыходзіць да старадаўняй кельцкай легендзе са знакамітага цыкла паданняў пра караля Артура. Легенда распавядае пра каханне рыцара Трыстана і жонкі карнуэльскага караля –Ізольды. Сюжэт гэты на працягу стагоддзяў натхняў паэтаў і музыкаў. Вернасць і падступства, фатальная выпадковасць, якая прывяла да трагічнага фіналу, невырашальны канфлікт паміж пачуццём і абавязкам – усё гэта прымушае сэрца біцца так, быццам мы чуем гэтую сумную гісторыю ўпершыню ...

Рэжысёр і балетмайстар-пастаноўшчык заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі – Мікалай АНДРОСАЎ

Дырыжор-пастаноўшчык – Мікалай МАКАРЭВІЧ

Хормайстар-пастаноўшчык і вакальны кіраўнік – Святлана ПЯТРОВА

Мастак-пастаноўшчык – Андрэй МЕРАНКОЎ

Мастак па касцюмах – Ірына ЛАБУШ

Мы запрашаем усіх аматараў выдатнай музыкі і знатакоў добрага адпачынку нацешыцца музычным чараўніцтвам летняй ночы.

Кошт квіткоў – 30.00 бел. руб.

Кантакты для даведак: 8 (017) 302 98 36, 8 (017) 301 98 42, 8 (017) 275 81 26, 8 (01596) 36 2 90 (e-mail: bilet_muz@mail.ru, belmustheatre@gmail.com)

                                                     

Музей

тэматычныя экскурсіі, тэатралізаваныя прадстаўленні, музейныя заняткі

Купiць бiлет

Гасцiнiца «Мiрскі замак»

16 нумароў, якія спалучаюць у сабе непаўторную раскошу інтэр’ераў і сучасны камфорт

Забранiраваць
Блiжэйшая падзея
17
кра

Экскурсія па выставе

Запрашаем а 15 гадзіне на экскурсію па выставе Юдэля Пэна.