brad-crumbs

Квэст «Таямніца двух куфраў»

2024-05-11
15:30

Музей «Замкавы комплекс «Мір» запрашае ўсіх жадаючых разгадаць «таямніцу двух куфраў» на аднайменным квэсце. 
Квэст
«Таямніца двух куфраў» – эксклюзіўны прадукт Мірскага замка. Арганізатары прапаноўваюць удзельнікам прайсці выпрабаванні і разгадаць таямніцу князёў Радзівілаў. Падчас правядзення рамонтных прац уладальнік Мірскага замка, князь Міхаіл Мікалаевіч Святаполк-Мірскі, знайшоў стары куфар, які на працягу некалькіх стагоддзяў знаходзіўся ў адным са склепаў. З запіскі, знойдзенай побач з куфрам, вынікае, што гэты скарб схаваў князь Караль Станіслаў Радзівіл “Справядлівы” пад час вайны са шведамі. Нягледзячы на ўсе намаганні, у князя Міхаіла не атрымоўваецца адкрыць куфар, таму ён запрашае гасцей, каб яны дапамаглі разгадаць таямніцу князёў Радзівілаў. 
Падчас квэста ўдзельнікі павінны дапамагчы повару прыгатаваць страву для князя. Жабрачка раскажа пра сумныя падзеі Паўночнай вайны. Госці даведаюцца ад княгіні Марыі Гогенлоэ-Шылінгсфюрст аб яе захапленнях. І гэта яшчэ не ўсе сюрпрызы, якія арганізатары падрыхтавалі для ўдзельнікаў! 
Перад пачаткам гульні наведвальнікі, якія набылі білеты для ўдзелу ў квэсце, могуць самастойна азнаёміцца з пастаяннай экспазіцыяй музея, а таксама дадаткова заказаць экскурсію або паслугі аўдыёгіда. 
Набыць білеты на мерапрыемства можна ў касе музея, а ў дзень правядзення квэста да 15.00. 
Таксама Вы можаце заказаць квэст для сваіх сяброў папярэдне запісаўшыся не пазней, чым за два тыдні да гульні. 
Квэст разлічаны на адначасовы ўдзел ад 15 да 50 чалавек і прадугледжвае ўдзел асобных каманд з колькасцю ўдзельнікаў у кожнай ад 1 да 5. 
Даведкі па тэлефонах: 8 (01596) 36232, 8 (01596) 36270 (з 9.00 да 18.00)

Купіць квіток

Дата

Дзень тыдня

Пачатак гульні

11 мая 2024 г.
субота
15:30
25 мая 2024 г.
субота
15:30
8 чэрвеня 2024 г.
субота
15:30
6 ліпеня 2024 г.
субота
15:30
20 ліпеня 2024 г.
субота
15:30
3 жніўня 2024 г.
субота
15:30
17 жніўня 2024 г.
субота
15:30
7 верасня 2024 г.
субота
15:30
21 верасня 2024 г.
субота
15:30
5 кастрычніка 2024 г.
субота
15:30

Музей

тэматычныя экскурсіі, тэатралізаваныя прадстаўленні, музейныя заняткі

Купiць бiлет

Гасцiнiца «Мiрскі замак»

16 нумароў, якія спалучаюць у сабе непаўторную раскошу інтэр’ераў і сучасны камфорт

Забранiраваць
Блiжэйшая падзея
24
кра

Лекцыя аб прадметах з запаснікаў музея

Запрашаем усіх жадаючых кожную сераду і суботу красавіка на лекцыю-візуалізацыю «Прадметы з запаснікаў музея».