brad-crumbs

КОНКУРС «ДЫЗАЙН УВАХОДНАГА КВІТКА У МУЗЕЙ МІРСКАГА ЗАМКА-2018 »

2018-09-30
09:00

Мірскі замак упершыню аб'яўляе

 конкурс

на лепшы дызайн уваходнага квітка.

 

Замкавы комплекс «Мір» сумесна з рэстаранам беларускай кухні «Княжацкі двор» аб'яўляюць конкурс на лепшы дызайн уваходнага квітка.

Прыняць удзел у конкурсе змогуць усе жадаючыя, якія дасягнулі 18 гадоў.

Прыём заявак на ўдзел у конкурсе і прадастаўленне работ ажыццяўляецца з 1 па 30 верасня 2018 г. Удзельнікі маюць магчымасць пазмагацца за два прызы: Галоўны – грашовае ўзнагароджанне ў памеры 1000 беларускіх рублёў, а таксама  Прыз глядацкіх сімпатый – бібліятэка друкаваных выданняў музея.

Ацэнка работ ажыццяўляецца з 1 па 15 кастрычніка 2018 г.

Галоўным крытэрыем ацэнкі з'яўляецца арыгінальнасць графічнага, дызайнерскага альбо канструктыўнага рашэння, якая матывуе наведвальніка да захавання білета, як памятнага сувеніра пра наведванне Мірскага замка – унікальнага гісторыка-культурнага аб'екта Рэспублікі Беларусь, унесенага ў Спіс Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА.

У склад журы ўключаны вядомыя беларускія дызайнеры, фотамастакі і прадстаўнікі PR-супольнасці.

Выкарыстанне дызайну білета-пераможцы мяркуецца на працягу пяці каляндарных гадоў. Лагатыпы ў фармаце AI,EPS, анкету запаўнення спампаваць тут.  

Падрабязна аб конкурсе на старонках музея ў сацыяльных сетках facebookВконтакте.

Положение публичного конкурса

Музей

тэматычныя экскурсіі, тэатралізаваныя прадстаўленні, музейныя заняткі

Купiць бiлет

Гасцiнiца «Мiрскі замак»

16 нумароў, якія спалучаюць у сабе непаўторную раскошу інтэр’ераў і сучасны камфорт

Забранiраваць
Блiжэйшая падзея
21
вер

Фотапленэр. Адкрыццё фотавыставы ў Мірскім замку

21–22 верасня 2018 г. у замкавым комплексе «Мір» будзе праходзіць фотапленэр «Імгненні Мірскага замка».