brad-crumbs

Дзіцячыя калядныя балі ў Мірскім замку

2018-12-28
12:00

Каляды і Новы год —  гэта час чараўніцтва, усмешак і шчасця. У гэтыя хвіліны кожны марыць апынуцца ў казцы, акунуцца ў атмасферу чагосьці незвычайнага, таямнічага, чароўнага і, несумненна, незабыўнага. Больш за ўсіх навагодніх святаў чакаюць дзеці. У Мірскім замку ведаюць, як не расчараваць іх, а зрабіць свята па-сапраўднаму вясёлым, цікавым і запамінальным.

У час навагодніх канікул Міхаіл Казімір Рыбанька і Францішка Уршуля Радзівіл рады запрасіць юных дам і кавалераў ад 6 да 12 гадоў на традыцыйныя Дзіцячыя Калядныя балі, якія адбудуцца ў Партрэтнай зале 28, 29 снежня, 2, 4, 5 і 6 студзеня ў 12.00. Дзеці пазнаёмяцца з уладальнікамі замка, а таксама сустрэнуцца з незвычайнымі персанажамі: зачараваным рыцарам, ключніцай і Чорнай Князёўнай. Маленькія ўдзельнікі балю змогуць атрымаць урокі прыдворнага этыкету, паказаць сваё майстэрства ў старадаўніх танцах, нацешыцца гульнямі і загадаць самыя патаемныя жаданні.

Па завяршэнні балю ўсіх дзяцей будзе чакаць падарунак ад саміх князёў Радзівілаў.

Не прапусціце ўнікальную магчымасць падарыць сваім дзецям свята цудаў і чараўніцтва! Квіткі у касах музея і на  kvitki.by.

Кошт квітка 40 BYN.Па уваходным квітку мерапрыемства наведвае дзіця ў суправаджэнні аднаго дарослага.

Музей

тэматычныя экскурсіі, тэатралізаваныя прадстаўленні, музейныя заняткі

Купiць бiлет

Гасцiнiца «Мiрскі замак»

16 нумароў, якія спалучаюць у сабе непаўторную раскошу інтэр’ераў і сучасны камфорт

Забранiраваць
Блiжэйшая падзея
22
сне

КВЭСТ «БЕЛЫ СЛОН»

Квэст «Белы слон» – чарговы эксклюзіўны прадукт Мірскага замка.