brad-crumbs

Дзіцячыя калядныя балі ў Мірскім замку

2018-01-02
12:00

Каляды - светлае свята, якое напаўняе нашыя сэрцы чаканнем цудаў і верай у выкананне жаданняў. Асабліва сюрпрызаў і чараўніцтва чакаюць дзеці. А дзе шукаць цудаў, як не на балі ў Мірскім замку!? 
Князі Радзівілы рады запрасіць маленькіх дам і кавалераў ад 6 да 12 гадоў на традыцыйныя Дзіцячыя Калядныя балі, якія адбудуцца ў Партрэтнай зале 2, 5, 6, і 7 студзеня ў 12:00. Дзеці пазнаёмяцца з уладальнікамі замка, а таксама сустрэнуцца з незвычайнымі духамі княжацкай рэзідэнцыі. Юныя прынцэсы і рыцары атрымаюць урокі прыдворнага этыкету, пакажуць сваё майстэрства ў старадаўніх танцах і нацешацца гульнямі і забавамі. Не абыдзецца, вядома, без выпрабавання на смеласць і кемлівасць, якое дзецям прыйдзецца прайсці, каб перамагчы злыя чары. 
У завяршэнні балю кожны ўдзельнік атрымае падарунак ад самога князя Караля Станіслава Радзівіла. 
Квіткі на мерапрыемства ў касе музея і на сайце www.kvitki.by.

Музей

тэматычныя экскурсіі, тэатралізаваныя прадстаўленні, музейныя заняткі

Купiць бiлет

Гасцiнiца «Мiрскі замак»

16 нумароў, якія спалучаюць у сабе непаўторную раскошу інтэр’ераў і сучасны камфорт

Забранiраваць
Блiжэйшая падзея
16
сне

Пераднавагодняя акцыя ў Мірскім замку

З 16 па 31 снежня 2017 г. Мірскі замак праводзіць пераднавагоднюю культурна-масавую сямейную акцыю.