brad-crumbs

Дзень сэлфі ў Мірскім замку

2018-01-12
10:00

Музей «Замкавы комплекс «Мір» прапануе запоўніць стужкі ў сацыяльных сетках мастацтвам! З 12 па 22 студзеня ў Мірскім замку праходзіць акцыя «Дзень сэлфі ў музеі». 
Яшчэ ў 2014 годзе энтузіясты міжнароднага праекта «Culture Themes» вырашылі выкарыстоўваць феномен сэлфі ў адукацыйных мэтах і абвясцілі 18 студзеня Міжнародным днём музейных сэлфі. Нагадаем, што музей «Замкавы комплекс «Мір» прымае ўдзел у гэтым незвычайным флешмобе ўжо ў другі раз. 
Для ўдзелу ў акцыі неабходна: 
1. Быць удзельнікам груп zamakmir ў сацыяльных сетках. 
2. Падзяліцца запісам аб конкурсе ў сябе на старонцы ў сацыяльных сетках. 
3. З 12 па 22 студзеня 2018 г. размясціць на сваёй старонцы сэлфі, зробленае ў экспазіцыі музея «Замкавы комплекс «Мір». 
4. Суправадзіць сваю фатаграфію хэштэгамі #MuseumSelfie і #zamakmir. 

УВАГА! - Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца фота, зробленыя менавіта ў перыяд з 12 па 22 студзеня 2018 г. 
ВАЖНА: фатаграфія робіцца без успышкі! 

Акцыя праходзіць у сацыяльных сетках Facebook, Вконтакте і Instagram. У кожнай з трох сацыяльных сетак журы музея 23 студзеня 2018 г. абярэ аднаго пераможцу, які атрымае прыемны падарунак ад арганізатараў акцыі.

Музей

тэматычныя экскурсіі, тэатралізаваныя прадстаўленні, музейныя заняткі

Купiць бiлет

Гасцiнiца «Мiрскі замак»

16 нумароў, якія спалучаюць у сабе непаўторную раскошу інтэр’ераў і сучасны камфорт

Забранiраваць
Блiжэйшая падзея
25
сту

Акцыя «Таццянін дзень» у Мірскім замку

Музей «Замкавы комплекс «Мір» віншуе ўсіх Таццян з надыходзячым святам!